Гульня «КОШКА I МЫШКА».
Узрост: «Чамучкі» (старэй- шыя), «Фантазёры».
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Матэрыял: маскі кошкі і мышкі
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.
Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».
Узрост: «Фантазёры».
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;
Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні.
Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.
Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».
Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.
Матэрыял: маска лісы.
Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,
Маніць дзетак каля плетак:
“Ах вы, дзеткі, многа вас”.
Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!