Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Масленіца з 7-13 сакавіка

Дата: 7 марта 2016 в 14:41, Обновлено 21 марта 2016 в 14:43
Автор: г Л. М.
894 просмотра

Масленіца (Масленка, Сырніца), старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды - адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць абраду - праводзіны зімы, набліжэнне вясны, забяспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту  гаспадарцы. Адзначалася на 8-ым тыдні перад Вялікаднем, напярэдадні вялікага посту.<o:p></o:p>

Масленіца ўлучае ў сябе пакланенне продкам; культ сям'і і шлюбу; спалучае шэраг жывёлагадоўчых абрадаў з земляробчымі; абрады і дзеянні, накіраваныя на забяспячэнне аховы сям'і; абходы, катанне з горак, адведванне бабак-павітух; спальванне чучала. Масленіца ў адрозненне ад іншых святаў, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціянскія версіі, з'яўляецца амаль поўнасць язычніцкім святам.<o:p></o:p>

Абрад спальвання пудзіла ўяўляў сабой не толькі важны момант ачышчэння агнём, але і своеасаблівы момант калектыўнай псіхатэрапіі. Канцэнтрацыя энергіі і вера ўсіх супольнікаў был накіравана на выгнанне смерці, хваробаў, голаду, нечысці, збавення ад бяды.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Пачынаючы ад Масленіцы і да самага Вялікадня нельга было ўступаць у шлюбы. Масленічны тыдзень заканчваўся тым, што сямейнікі прасілі адзін у аднаго прабачэння за ўсе магчымыя крыўды і грахі. Заканчвалася Масленіца запустамі на малочнае. Традыцыі Масленіцы захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.<o:p></o:p>

На Масленіцу ўсе весяліліся, гулялі. 
На кол ставілі кола з воза. Прывязвалі да яго шасты, на якія чаплялі санкі. Адны круцілі кола, іншыя каталіся. Каталіся таксама і на санках з гары.
Па вуліцы мужчыны каталі калоду, каб летам добра рос лен.
<o:p></o:p>

Асаблівай павагай карыстаўся "жывы" агонь, які здабывалі шляхам трэння двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масленіцу,<o:p></o:p>

У чацвер на Маслянку аб'язджалі маладых коней, быкоў, валоў, гушкаліся на арэлях, якія прымацоўваліся на варотах, у гумне, каб "на гэты год лён рос моцны і доўгі". У вялікай колькасці частаваліся сырам, маслам, смятанай, малаком, бо ў нядзелю наступалі Загавіны, пасля якіх забаранялася сем тыдняў да Вялікадня есці ўсё жывёльнае, а дазвалялася толькі расліннае і рыбу.<o:p></o:p>

Апошні дзень Масленкі - нядзеля мела назву Даравальнай. Пасля вячэры гаспадар садзіўся на кут, а да яго па чарзе пачынаючы са старшых, падыходзілі родныя і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: "Прабач, даруй, бацька родны, можа чым, справай ці языком пакрыўдзіў цябе". Калі ўсе папрасілі прабачэння, бацька таксама кланяўся ўсім да ног і прасіў даравання. Таму гэтая нядзеля мела яшчэ назвы Прошчаная, Паставая, Гавенны дзянёк, Загавінная, Пустая, Развітальная, Прабачальная.<o:p></o:p>

  Панядзелак пасля Масленкі меў назвы: больш старажытную - Шыльны (шылам чысцілі паміж зубамі ад скаромнага); больш познюю - Паласказуб.<o:p></o:p>

На Масленіцу "трасуць падушкі". Прыходзяць у хату, дзе есць нявестка. Украдуць падушкі. А вечарам гаспадыня павінна ісці да тых, хто выкраў падушкі, і частаваць іх за тое, каб яны вярнулі.<o:p></o:p>

Хлопцы, сабраўшыся гуртам, бяруць ступу, у якой звычайна таўкуць куццю, абвязваюць яе ніжнюю частку вяроўкай і цягаюць па вуліцы. Заходзяць у дом, дзе есць дзяўчына-нявеста, ставяць пасярод хаты ступу. Сярод жартаў і смеху намагаюцца захапіць якую-небудзь рэч, якая належыць дзяўчыне. Захопленую рэч кладуць у ступу, і ідуць да наступнай хаты. Сабраўшы дастаткова розных дзявоцкіх рэчаў, хлопцы нясуць іх у карчму, туды прыходзяць дзяўчаты выкупаць свае рэчы. Грошы, якія хлопцы выручылі за рэчы, ідуць на агульны пачастунак.<o:p></o:p>

Заканчвалася Масленіца ў нядзелю. Спраўлялі провады Маленкі - саламянага чучала, якое вывозілі на поле, на самы высокі пагорак, дзе былі пасеяны азімыя, і спальвалі. Спальванне чучала сімвалізавала сабой развіцце з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны.
Вечарам на стол ставіліся толькі малочныя стравы, галоўнае месца займалі сыр, масла і тварог з малаком. Людзі развітываліся з вяселымі святамі, настройвалі сябе на новы працяглы (сямітыдневы) пост.
<o:p></o:p>

Заканчвалася вячэра абрадам развітання і ўсеагульнага прашчэння, даравання.<o:p></o:p>

 «У нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пела на жэрдачку, 
Шчабятала вестачку.»
<o:p></o:p>

Масленіцу святкавалася ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Гэта першае веснавое свята, якое завяршае зіму і ўслаўляе прыход вясны, сонца і цяпла. Масленіца святкавалася на працягу тыдня і называлася „шырокай”. Яна была цесна звязана з праваслаўнай абраднасцю — на гэтым тыдні елі малочныя прадукты, бліны, аладкі. Яшчэ тыдзень раней паводле царкоўных законаў трэба было развітацца з мясам.<o:p></o:p>

Назва свята. У гэты перыяд у весках ацёл и акот жывёлы. Таму на сялянскім святочным стале галоўнае месца займаюць малочныя прадукты: сыр, масла, заквашаныя бліны, якія ўжываліся з маслам. У народзе казалі"Масла на стале - Масленіца на дварэ".

<o:p></o:p>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.